The Swedish Initiative for Democracy and Human Rights is a religiously and politically independent organization. We want to promote permanent peace and a democratic development where human rights are respected in Eastern Europe and Central Asia.
De som hittills lagförts enligt § 193 är medlemmar i «Malady front» (Ung front) samt «Partnjorstva» (Partnerskap):
Кацярына Салаўёва, 2008 год прыцягнута да крымінальнай адказнасці.
Аляксандр Шалайка, 2006 год затрыманы і прыгавораны да 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У час адбывання пакарання у Аляксандра нарадзіўся сын Матвей.
Эніра Браніцкая, 2006 год затрымана і прыгаворана да 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму У час адбывання пакарання была выключана з аспірантуры БелДзяржУнівэрсытэту.
Мікола Астрэйка, 2006 год затрыманы і прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У час адбывання пакарання у Міколы нарадзілася дачка Лізантка.
Цімафей Дранчук, 2006 год затрыманы і прыгавораны да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Зьміцер Дашкевіч, 2006 год затрыманы і прыгавораны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Барыс Гарэцкі, 2007 год прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Зьміцер Хведарук, 2007 год прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Алег Корбан, 2007 год прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Аляксей Янушэўскі, 2007 год прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Наста Палажанка, непаўналетняя, 2007 год прыцягнута да крымінальнай адказнасці. Афіцыйнае папярэджанне.
Іван Шыла, непаўналетні, 2007 год прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Афіцыйнае папярэджанне.
Наста Азарка, 2007 год прыцягнута да крымінальнай адказнасці.
Яраслаў Грышчэня, 2007 год прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Кампанія 193 - За свабоду асацыяцыі ў Беларусі
Кампанія 193 - За свабоду асацыяцыі ў Беларусі
Адкрыты ліст сп. Аляксандру Лукашэнку, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Паважаны сп. Прэзідэнт,
Мы выражаем сурёзную занепакоенасьць адносна суду над Кацярынай
Салаўёвай, які адбудзецца 8 красавіка ў Полацку.
Супраць Кацярыны Салаўёвай узбуджана крымінальная справа па артыкуле
193.1 КК Рэспублікі Беларусь. Згодна з артыкулам 193.1, удзел у дзейнасьці
незарэгістраванай арганізацыі зьяўляецца злачанствам.
Пасьля прыняцьця артыкулу 193, беларускія і замежныя праваабарончыя
арганізацыі падверглі яго рэзкай крытыцы, бо мелі сурёзныя прычыны
лічыць, што ён можа быць скарыстаны для ціску на легітымную палітычную
апазіцыю. З практыкі бачна, што гэтыя страхі былі апраўданыя: на сёньняшні
момант 13 чалавек былі абвінавачаныя па артыкуле 193.1 падчас відавочна
палітычна-матываваных працэсах.
Артыкул 193.1 несумнеўна пярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая
гарантуе свабоду асацыяцыяў. Больш за тое, ён несумяшчальны з
Міжнародным Пактам ААН аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах (Артыкул
22), падпісаным і ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.
Таму мы заклікаем вас тэрмінова выключыць артыкул 193.1 з Крымінальнага
Кодэксу Рэспублікі Беларусь, так, каб ні Салаўёва, ні іншыя не рызыкавалі
быць пакаранымі за карыстаньне сваім канстытуцыйным правам на свабоду
асацыяцыяў.
З павагай,
Марцін Уггла,
Старшыня,
Шведская Ініцыятыва за Дэмакратыю і Правы Чалавека
Сафія Уггла,
Старшыня,
Шведская Ініцыятыва за Дэмакратыю і Правы Чалавека
Мэты Кампаніі 193 - За свабоду асацыяцыі ў Беларусі
Актывізацыя ўвагі шведскіх палітыкаў і грамадскасьці да недапушчальных
абмежаваньняў свабоды асацыяцый у Беларусі.
Маральная і матэрыяльная падтрымка беларускіх арганізацый, якія пацярпелі
ў выніку сваёй дзейнасьці ад дзяржавы.
Платформа Кампаніі 193
Кампанія 193 выказвае сваю падтрымку арганізацыям, якія пацярпелі ад
ганеньняў беларускага рэжыму, асабліва ліквідаваным арганізацыям, якія
вымушаныя зараз працаваць нелегальна.
Кампанія 193 заклікае беларускія ўлады гарантаваць свабоду асацыяцый у
Беларусі згодна Дэкларацыі правоў чалавека ААН і неадкладна адмяніць
артыкул 193 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (незаконная
арганізацыя дзейнасьці грамадскага абяднаньня, рэлігійнай арганізацыі або
фонду, або ўдзелу ў іх дзейнасьці).
Кампанія 193 заклікае ўрады дэмакратычных краін звярнуць увагу на
недапушчальныя абмежаваньні свабоды асацыяцыі у Беларусі і патрабаваць
адмены артыкула 193.
Кампанія 193 збірае сродкі для праектаў у падтрымку свабоды асацыяцыі ў
Беларусі. Усе сабраныя сродкі цалкам будуць накіраваныя ў першую чаргу на
праекты падтрымкі дзейнасьці ліквідаваных арганізацый, якія працуюць на
дэмакратыю і правы чалавека.