Radio Svaboda: За супрацоўніцтва з дыктатурамі скандынаваў б’юць па кішэні

Publicerat Utländska medier , , , ,

“Найбуйнейшы банк Скандынавіі, Nordea, быў на гэтым тыдні аштрафаваны на $4.7 мільёна за парушэньні правілаў наконт «адмываньня» грошай у сувязі за скандалам вакол фірмы TeliaSonera, якую абвінавацілі ў хабары на ўзбэцкім рынку.

…Тым часам вядомы швэдзкі праваабаронца, кіраўнік арганізацыі Östgruppen Марцін Угла піша ў сваім блогу, што кампанія Mozilla, якая найбольш вядомая сваім інтэрнэт-браўзэрам Firefox, пагражае пазбавіць TeliaSonera гэтак званага SSL-сэртыфікату. Такі сэртыфікат сьведчыць, што вэб-сайты гарантуюць ад злоўжываньня дадзенымі карыстальніка. Паводле Марціна Углы, прычына менавіта ў тым, што TeliaSonera давала гэтыя дадзеныя спэцслужбам у аўтарытарных краінах, такіх як Беларусь.”

Radio Svaboda